Студэнт

У абласным цэнтры міліцыя затрымала жыхара Гродзенскага раёна. Мужчыну 1982 года нараджэння падазраюць у асабліва злосным хуліганстве. Ад яго дзеянняў пацярпеў 20-гадовы студэнт з Індыі.

Як паведамляе сайт uvd.grodno.by , здарэнне адбылося ў тамбуры адной з крам па  Пушкіна ў абедзенны час 2 студзеня, дзе гэтыя людзі не змаглі разысціся.

Падазраваны стукнуў пацярпелага шкляной піўной бутэлькай па галаве, у выніку чаго зламаў яму нос. Са слоў затрыманага, ён так паступіў у адказ на нецэнзурнае слова, адпушчанае замежнікам у яго адрас.

Хутчэй за ўсё, мужчыну здалося. Індыец па-руску не гаворыць. Падазраваны раней судзімы за ўчыненне рабавання, нідзе не працуе і ў момант здзяйснення хуліганскіх дзеянняў быў п’яны.

Міліцыя ўстанавіла яго асобу і затрымала на кватэры ў таварыша, куды ён прыехаў некалькі дзён таму на навагоднія святы.