Калі начное неба будзе яснае, з’яву можна назіраць без спецыяльнага абсталявання. Зарапад павінен стаць адным з самых яркіх у 2019 годзе, удакладняе ТАСС.

Квадрантыды — «павольныя» метэоры, іх хуткасць адносна Зямлі складае каля 41 кіламетра за секунду. Радыянт патоку размешчаны недалёка ад полюса свету, паміж сузор’ямі Цмока і Валапаса.