Музей «Наш гонар» у першай школе Смаргоні ўрачыста адкрылі 28 снежня. Чырвоную стужку перарэзалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Смаргонскага райвыканкама Ігар Шчасны, скульптар выпускнік школы Уладзімір Церабун і навуковы супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Павел Картавік.
Прысутнічалі прадстаўнікі раённага ўпраўлення адукацыі, педагогі, вучні і бацькі.
Юныя экскурсаводы распавялі пра гісторыю смаргонскай школы №1, першых дырэктараў, настаўнікаў-франтавікоў.
Асаблівае месца ў новым музеі заняла экспазіцыя пра былога выпускніка, а сёння скульптара – Уладзіміра Церабуна і яго працы.
Уладзімір Церабун павіншаваў калектыў роднай школы з адкрыццём музея.
• Текст доступен на языке: Русский