У канцы мінулага года ў Мінскай вобласці падвялі вынікі конкурсу «Гадзіна Кода», які ладзілі на працягу снежня ў рамках штогадовай Міжнароднай акцыі вывучэння інфарматыкі.

Па выніках у намінацыі «IТ-краіна» ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама заняло другое месца.
У намінацыі «Лепшае мерапрыемства» дыплом трэцяй ступені атрымала настаўніца інфарматыкі Смаргонскай школы № 5 Тэрэса Храмянкова, паведамілі ва ўпраўленнях.