У вілейскай раённай бібліятэцы традыцыйна абралі лепшага чытача.
Гэты тытул атрымала пяцікласніца з гімназіі «Логас» Мілана Шылко.

У бібліятэчным фармуляры дзяўчынкі за мінулы год – 145 кніг.

Мілану і іншых актыўных чытачоў у бібліятэцы ўрачыста ўзнагародзяць восьмага студзеня.