Ад 6 снежня начальнікам Валожынскага РАНС працуе маёр унутранай службы Аляксандр Сядой, паведамляюць у Валожынскім райвыканкаме.
Ён нарадзіўся ў 1984 годзе ў Валожыне. У 2006 скончыў Камандна-інжынерны інстытут МНС па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных здарэнняў. Кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый.»

Працу пачынаў з пасады інжынера інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду ў Валожынскім РАНС. Ад 2009 года быў намеснікам начальніка па ідэалагічнай працы і кадрах.