Як паведамляе сайт pogoda.by, праз пару дзён у гарадах рэгіёна значна пахаладае.
Заўтра ўдзень яшчэ можна будзе крыху пагрэцца. Большага марозу, чым адзін-тры градусы, не абяцаюць.

А вось увечары тэмпература пачне паніжацца. І ртутны слупок імкліва апусціцца да 10-12.

Шостага студзеня, у нядзелю, мароз захаваецца. Будзе 11-13 з мінусам. Ападкі малаверагодныя.

У калядную ноч, з шостага на сёмага студзеня, у Вілейцы, Маладзечне, Смаргоні і іншых гарадах рэгіёна чакаюць мароз 20-21 градус.