Пажар

Здарэнне адбылося ў Ляхавіцкім раёне. Спачатку ў міліцыю звярнуліся індывідуальны прадпрымальнік і беспрацоўны жыхар вёскі Задвор’е, паведамілі, што ў іх скралі мікрааўтобусы. Неўзабаве транспартныя сродкі знайшлі, але спаленымі.

Міліцыя затрымала падазраванага. Ім аказаўся 22-гадовы мужчына, жыхар раённага цэнтра. Ён прызнаўся, што быў у стане алкагольнага ап’янення.

Калі ўбачыў ключ у замку запальвання мікрааўтобуса, ён вырашыў паехаць на ім у бок вёскі Петухоўшчына. Але транспартны сродак раптам загарэўся – з-за кароткага замыкання электраправодкі. Праз гадзіну ў вёсцы Задвор’е грузчык ўбачыў іншы мікрааўтобус і вырашыў паездзіць на ім, а пасля падпаліў.

Завялі крымінальную справу.