Перал Калядамі, 22 снежня, у Вільнюсе прайшоў міжнародны турнір па дзюдо «Vilnius cup», удзел у якім прынялі выхаванцы Смаргонскай СДЮШАР.
– Па ходзе спаборніцтваў было ясна, што нашы спартсмены знаходзяцца на высокім узроўні падрыхтоўкі як у фізічным, так і ў тэхнічных планах, – пракаментаваў выступленне смаргонскіх спартсменаў трэнер СДЮШАР Юры Гулецкі.

Пераможцамі сярод юнакоў 2007 – 2012 гадоў нараджэння ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Мікіта Жабінскі, Максім Крапеўніцкі, Іван Шыманоўскі, Цімафей Залескі. З срэбрам вярнуўся дадому Захар Рапацэвіч. Бронзавымі медалістамі сталі Кірыл Жабінскі, Максім Грышан і Арцём Новаш.

– Сярод юнакоў старэйшага ўзросту барацьба апынулася яшчэ больш напружанай. Нашы хлопцы ўсёй камандай падтрымлівалі адзін аднаго, настройвалі на паядынкі і заўзелі як адзіны калектыў, – адзначыў трэнер.

Фінал у вагавой катэгорыі да 81 кг аспрэчвалі абодва спартсмены – Арцём Буйвід і Цімафей Серада. Перамогу святкаваў больш дасведчаны Арцём. У вагавой катэгорыі да 60 кг Яраслаў Захараў прывёз у Смаргонь сярэбраны медаль, саступіўшы ў фінале ў дадатковы час спартсмену, старэйшаму на чатыры гады. Бронзавыя медалі заваявалі Яўгенія Гайдукевіч і Дыяна Нядужка.

Па словах Юрыя Гулецкага, трэнеры і спартсмены засталіся задаволеныя вынікамі гэтых спаборніцтваў. У канцы турніру ўсе ўдзельнікі атрымалі каштоўныя прызы і салодкія калядныя падарункі.