Забойства

Смяротнае пакаранне пагражае 49-гадоваму вяскоўцу за забойства ў Віцебскім раёне двух пенсіянерак, калі яго віна будзе даказаная ў судзе.
У міліцыі рэгіёну паведамілі, што трэцяга студзеня ў доме па месцы жыхарства ў вёсцы Прысушына знайшлі трупы 78- і 76-гадовай жанчын, якія пражывалі сумесна, піша naviny.by.

Падчас першапачатковага агляду на целах пенсіянерак знайшлі сляды гвалту.

Па гарачых слядах аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі падазраванага ў падвойным забойстве. Ім аказаўся 49-гадовы раней судзімы жыхар бліжэйшай вёскі, які рэгулярна дапамагаў жанчынам па розных гаспадарчых справах.

Па дадзеным факце адкрылі крымінальную вытворчасць па другой частцы артыкула 139 КК РБ (“Забойства пры абцяжваючых абставінах”).