Намеснік старшыні Астравец

Першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання 3 студзеня прызначаны Іван Мар’янавіч Карніла, піша “Астравецкая праўда”.
Іван Мар’янавіч нарадзіўся 23 снежня 1974 года ў вёсцы Вуглы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “заатэхнія”.

Практычна ўсё свядомае жыццё Івана Мар’янавіча звязана з пасёлкам Астрыно Шчучынскага раёна: тут ён пачынаў сваю працоўную дзейнасць у 1998 годзе заатэхнікам, у 1999 годзе быў прызначаны галоўным заатэхнікам гаспадаркі – і ў далейшым змянялася толькі назва гаспадаркі і яе прыналежнасць, пасада Карнілы заствалася нязменнай. Ад 2013 Іван Мар’янавіч працаваў галоўным заатэхнікам ААТ “АграГЖС” Шчучынскага раёна.