У злачынстве падазраюць жыхарку Вілейкі.
Пятага студзеня ў міліцыю звярнуўся жыхар Вілейкі. Ён паведаміў, што ў перыяд ад 30 снежня да пятага студзеня невядомы злачынца скраў з яго незачыненай кватэры маёмасць.

Знік тэлевізар, а таксама прадукты на агульную суму 531 рубель.

У злачынстве падазраюць 40-гадовую мясцовую жыхарку, якая нідзе не працуе.