Смяротная аварыя здарылася 7 студзеня каля 17.00.
Сутыкнуліся аўтамабілі «Шкода» і «Сітраэн».
Жыхар Людвінова, што ехаў на «Сітраэне», выехаў на сустрэчную паласу, бо на дарогу выскачыў лось. Пасля «Сітраэн» сутыкнуўся са «Шкодай».
«Шкодай» кіраваў 47-гадовы жыхар вёскі Абрамы, што на Мядзельшчыне, паведамілі ў Вілейскім РАУС. Ад атрыманых траўмаў кіроўца «Шкоды» загінуў.
Як стала вядома, загінулы – вядомы бізнесмен з Мядзельшчыны.
• Текст доступен на языке: Русский