8 студзеня ўвечары ў адной з прадуктовых крамаў Маладзечна спрацавала кнопка трывожнай сігналізацыі.

Міліцыянеры выехалі на месца. Апытаўшы сведкаў, яны высветлілі, што каля 21.15 невядомы мужчына адкрыта скраў з прылаўка тры бутэлькі гарэлкі, пачак цыгарэт, запальнічку і шакаладку. Шкода склала больш за 25 рублёў.

Асобу падазраванага ўстанавілі. Ім аказаўся 35-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства. Яго затрымалі у двары дома №56 па вуліцы Замкавай.

Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж». Фігуранту пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.