Да мінус 14 марозу ўдзень,  да мінус 17 уначы, абяцаюць сіноптыкі заўтра і паслязаўтра.
Кажуць, да мінус 14 будзе ўдзень у сераду, да мінус 17 уначы з серады на чацвер.

На паўднёвым захадзе і захадзе да мінус 14—16 схаладае ў чацвер, а ўначы з чацвярга на пятніцу — аж да мінус 20.

Прыміце перасцярогі пры знаходжанні на дварэ. Улічыце, што транспарт можа не заводзіцца ў такія маразы. Абмяжуйце шпацыр дзяцей. Праверце сістэмы ацяплення прыватных дамоў. І не хварэйце: наступнае пацяпленне можа выклікаць хвалю грыпу.