На месца выехалі супрацоўнікі ГРАНС, РАУС, раённага аддзела Следчага камітэта і пракуратуры.

Калі яны прыехалі, гарэння і задымлення ў кватэры не было. Высветлілі, што 5 студзеня пасля 16.00 22-гадовы сын загінулай, студэнт Полацкага ўніверсітэта, прыехаў да маці на выхадныя і знайшоў яе труп на падлозе ў кватэры. Хлопец патэлефанаваў у “хуткую дапамогу” і ў міліцыю. Медыкі, якія прыехалі па выкліку, канстатавалі смерць.

Згарэлая канапа.

Падчас агляду цела бачных апёкаў на целе загінулай не было.

Апавяшчальнік у кватэры не ўстаноўлены.

Пажар знішчыў канапу ў пакоі, закураныя столь, сцены і маёмасць.

У ГРАНС пра пажар у кватэры ніхто не паведамляў, расказала інспектар прапаганды і агітацыі Маладзечанскага ГРАНС Валянціна Сопат.

Прычыну здарэння высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Маладзечанскі ГРАНС рэкамендуе паставіць пажарны апавяшчальнік. І нагадвае, што самай распаўсюджанай прычынай пажараў з’яўляецца курэнне ў нецвярозым стане.