У Беларусі 2018-ы стаў чацвёртым у спісе самых цёплых з 1945 года, паведаміла сіноптык Наталля Клявец, піша БЕЛТА.

Сярэдняя тэмпература паветра ў мінулым годзе была на 1,2 градуса вышэй за норму.

2018 год пачаўся з цёплага студзеня, люты быў халаднейшы – тэмпература апускалася да мінус 30,4. Вясна выдалася цяплей за норму, анамальна гарачым быў май. Дарэчы, гэты ж месяц стаў і самым сухім у годзе. Ліпень, студзень і снежань былі ў 2018 годзе з найбольшай колькасцю ападкаў.