Ансамбль скрыпачоў «Камплімент» Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў атрымаў дыплом першай ступені на міжнародным інтэрнэт-конкурсе DIGI-STARS WINTER of CULTURE CARAVAN у польскім Воліне. Кіраўнік – педагог Таццяна Жук, канцэртмайстар – Святлана Ражко.
Яшчэ адзін дыплом лаўрэата першай ступені віляйчанам уручылі на міжнародным конкурсе STARS у Санкт-Пецярбургу.
Ад пятага да восьмага студзеня ў Мінску ладзілі пяты міжнародны фестываль «Славянскія сустрэчы». Яшчэ адзін дыплом першай ступені – вынік удзелу вілейскіх скрыпачоў.
• Текст доступен на языке: Русский