Работнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі 4 студзеня каля 23.00 затрымалі жыхара Вілейшчыны, які з дапамогай гладкаствольнай стрэльбы незаконна забіў зайца-русака ў паляўнічых угоддзях Вілейскага таварыства паляўнічых-рыбаловаў  у забаронены час, без дазволу і пуцёўкі.

Парушальніку пагражае штраф ад 510 да 1275 рублёў. У яго таксама могуць забраць зброю і пазбавіць права палявання.
Ён павінны будзе кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю ў памеры 510 рублёў і кошт зайца – 51 рубель.
Калі вы бачыце выпадкі парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, тэлефануйце на нумар  8 01797 50740 у Мядзельскую міжраённую інспекцыю або на тэлефон даверу Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце 8 017 39 00000 або 102.