Журналіст Аляксандр Тамковіч рыхтуе да друку сваю 21-ю кнігу. Будучы твормае назву «Далягляды Зінаіды Бандарэнкі. Мой шлях да Беларусі». Абвешчаны краўндфандынг – збор грошай на выданне кнігі на сайце talaka.org.
Сёння мы гутарым са  спадаром Аляксандрам  пра будучае выданне.

– Пра што будзе  ваша 21 кніга?

– Фраза «Мой шлях да Беларусі» – адказ на знакамітыя радкі верша Ніла Гілевіча, а «Далягляды Зінаіды Бандарэнкі» – ілюстрацыя таго, што гэты шлях быў вельмі няпросты. Цяжка паверыць, але сёлета Зінаідзе Аляксандраўне спаўняецца 80 гадоў. І ўсё ж гэта кніга зусім не «дацкая», бо ў ёй будзе вельмі шмат інфармацыі, якую немагчыма назваць святочнай.

Я цяпер не буду раскрываць усе сакрэты зместу. Скажу толькі, што некаторыя гісторыі, расказаныя мне гераіняй будучай кнігі, цалкам адпавядаюць густам аматараў дэтэктываў, меладрам, трагедый, камедый. Сюжэты часам былі такімі крутымі і і нечаканымі, што пазайздросцілі б стваральнікі кожных «Санта-Барбар».

– Напрыклад?

– Першы такі выпадак адбыўся 9 мая 1978 года. Плошча Перамогі. Ветэраны традыцыйна ўскладаюць кветкі. Як і чакалася, на імпрэзе знаходзіцца кіраўнік Кампартыі Беларусі Пётр Машэраў.

Яго ахоўнікі не былі такімі нахабнымі, як цяпер, таму спроба «адціснуць» ветэранаў наткнуласяна фразу: «Гэта наша свята!»

Давялося Пятру Міронавічу стаць з левага боку ад вядучай. Фатограф гэта зафіксаваў, але калі з ЦК КПБ фота прынеслі Зінаідзе Аляксандраўне, Машэрава на ёй не было. Патлумачылі гэта так: «Мы яго адрэзалі. Не паложана…». Фоташопа тады яшчэ не было, таму злева засталіся толькі рукі Машэрава.

Другі выпадак адбыўся пазней.Пасля трагічнай смерці Машэрава, Кампартыю рэспублікі на тры гады ўзначаліў Ціхан Якаўлевіч Кісялёў, які пасля заўчасна памёр ад анкалагічнага захворвання.

Гэта цяпер тэлевядучым проста з адзен­нем, у якім яны на экране. У продажы ёсць добры выбар. Да таго ж крамы ў мэтах рэкламы ахвотна прапаноўваюць свае навінкі. Галоўнае, каб у кадр не патрапіла этыкетка, бо большасць адзення потым вяртаецца ў продаж. А раней усё было значна складаней.

Тым, хто з настальгіяй успамінае савецкія часы, на мой погляд, акрамя мільёнаў бязвінна загубленых жыццяў, нельга забываць і аб татальным дэфіцыце.

Фуфайка, вядома, рэч зручная, але ў кадры ў ёй дыктары ніколі не з’яўляліся.

Тады ім вопратку шылі ў атэлье Саўміна, куды завозіліся дэфіцытныя імпартныя тканіны. Дырэктар атэлье добра ведала Зіну Бандарэнку, і аднойчы, калі прыйшла прыгожая тканіна, пашыла той з яе сукенку.

Зінаіда Бандарэнка ў той самай скандальнай сукенцы.

Па традыцыі, якая ёсць і сёння, у любой глядацкай зале кіраўніцтву рэспублікі аддаецца шосты рад. Быў нейкі канцэрт у сталічнай філармоніі. Для таго, каб абвясціць першы нумар (як правіла, потым гэта робіцца з-­за кулісаў) Зінаіда Бандарэнка выйшла на сцэну ў абноўцы. І адразу адчула нейкае замяшанне ў зале. Аказалася, у жонкі Кісялёва дакладна такая ж сукенка… Скончылася ўсё амаль скандалам. Дыктараў перасталі абслугоўваць у саўмінаўскім атэлье, а дырэктара банальна звольнілі. Фотаздымак з той імпрэзы таксама будзе ў кнізе. Як і яшчэ некалькі сотняў.

У гэтым плане кніга будзе больш нагадваць гэтакі фотаальманах, чым звыклае біяграфічнае выданне. Колькасць тэксту там займае амаль такую ж плошчу, што і колькасць фатаграфій. Боль­шасць з іх ніхто ніколі не бачыў.

Не магу не прыгадаць яшчэ адзін выпадак з кнігі. Пасля рэферэндуму 1996 года Аляксандр Лукашэнка прыехаў на беларускае тэлебачанне. Адбылася тэрмінова падрыхтаваная сустрэча с творчым калектывам.

Усе, дзеля асабістай кар’еры, не сталі рызыкаваць з пытаннямі, якія могуць Лукашэнку не спадабацца. Усе, апроч Зінаіды Бандарэнкі, у якой ужо тады была рэпутацыя чалавека з л2асаблівай пазіцыяй.

Як заўсёды на беларускай мове яна спыталася пра нізкія пенсіі тых, хто сыходзіць з БТ, чым выклікала гнеў Лукашэнкі.

– І?..

Ён назваў яе беларускую мову «стварэннем іміджу». Адбылася даволі эмацыйная палеміка. У 1998 годзе дыктар сышла з БТ у аркестр Міхаіла Фінберга. Але і там пратрымалася толькі да 2001 года.

Перад прэзідэнцкімі выбарамі яе спачатку перавялі на ніжэйшую пасаду, перасталі запрашаць на выступы, дзе мелася быць высокая начальства, а потым і ўвогуле зволілі. Гэта адказ на пытанні адносна жыццёвага выбару. Не зрабі яго яна тады, сёння была б аблашчаная ўладай… А можа перастала бы быць Зінай Бандарэнка, якой мы ўсе ганарымся…

– Якія адкрыцці для сябе зробяць чытачы кнігі?

– Напрыклад, такое, што па першым дыпло ме народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка – акушэр­-гінеколаг і нават удзельнічала ў прыняцці родаў.

1958 год. Зінаіда Бандарэнка (чацвёртая злева – падчас медыцынскай практыкі).

Або тое, што першы «блакітны агеньчык» дэбютаваў у Мінску, а не Шабалаўцы і быў зусім не навагодні. Што ў першы час яны прахо­дзілі па некалькі раз на год да розных святаў, а Зінаіда Бандарэнка нават прымярала мундзір капітана міліцыі…

– Як сёння адчувае сябе Зінаіда Бандарэнка?

– Зінаідзе Аляксандраўне зрабілі складаную аперацыю па замене сустава пратэзам,што ў дадзеным узросце даволі распаўсюджаная з’ява. Аперацыя прайшла вельмі паспяхова. Дактары – малайцы! Усё

атрымалася, як і было абяцана. На каталіцкія Каляды яе паклалі ў бальніцу, а праваслаўныя яна ўжо сустракала дома.

Спецыяльна хачу падкрэсліць, што гэта не мае ніякага дачынення да кнігі. Больш за тое, Зінаіда Аляксандраўна сама забараніла гэту тэму да правядзення аперацыі рабіць публічнай. Цяпер яна аднаўляецца, рыхтуецца да прэзентацыі.

Фотаздымкі забяспечаныя Аляксандрам Тамковічам.