У суботу, 12 студзеня, у Вілейцы шукалі зніклага 21 снежня мінулага года Сяргея Балваку.
У пошуках удзельнічалі пошукавы атрад «Анёл», супрацоўнікі Вілейскага РАУС і МНС.

Удзельнікі пошукаў агледзелі лес і закінутыя будынкі. Аднак зніклага пакуль не знайшлі. Пошукі працягнуць.

«Анёл» дзякуе ўсім, хто далучыўся да справы.