Пра пажар у вёсцы Вітоўцы Даўгінаўскага сельсавета вілейскім выратавальнікам паведамілі 12 студзеня каля 7.20. Калі спецыялісты прыехалі на месца, языкі полымя ўжо прарываліся з-пад даху.
Пажар заўважыў гаспадар. Мужчына якраз прыехаў у Вітоўцы на лецішча.

Увечары 11 студзеня вытапіў рускую печку і лёг спаць. Раніцай прачнуўся ад таго, што ў хаце пахне дымам.

Гаспадар зайшоў на кухню, убачыў, што там шмат дыму, а на печцы – полымя. Выліў вядоро вады на печ але гэта не дапамагло. На дапамогу прыйшлі суседзі. Некаторы час людзі спрабавалі самастойна патушыць пажар, але не змаглі.

Тады суседка выклікала выратавальнікаў. Агонь знішчыў перакрыцці, абвугліліся сцены.

– На печцы гаспадар складаў старыя мяшкі і адзенне. Гэтыя рэчы і загарэліся, – распавёў карэспандэнту інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Дзмітры Кляшняк.