Трэцяга студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У спісе ўганараваных – Марыя Васілевіч – уладальніца тытулаў  «Міс Беларусь-2018» і  «Міс свету Еўропа».
Нагадаем, што дзяўчына ў дзяцінстве адпачывала ў вёсцы Порса на Вілейшчыне ў бабулі па лініі бацькі. Мама Марыі таксама з нашага рэгіёна – з-пад Валожына.

Цяпер Марыя Васілевіч – магістрант інстытута магістарскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Міс адзначылі за ўклад у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і актыўную дабрачынную дзейнасць.

• Текст доступен на языке: Русский