аварыя пуцеправод.

Здарэнне адбылося сёння каля 11:30.
Маршрутны гарадскі аўтобус рушыў па Лібава-Роменскай. Каля пуцеправода, ля аўтазапраўкі “А 100”, ён паварочваў направа.

Насустрач яму ехала фура маркі “МАЗ”. Кіроўца паварочваў налева. Атрымалася, што абодва кіроўцы паварочвалі ў кірунку на “Бярозку”.

Як паведамляюць відавочцы, хутчэй за ўсё, кіроўца фуры не ўлічыў вугал заносу прычэпа. Таму яны сутыкнуліся на скрыжаванні.

Гэтае скрыжаванне не рэгулюецца святлафорам. Многія маладзечанскія кіроўцы скардзяцца, што яно вузкае для буйнагабарытных машын.

Каментарый ДАІ чытайце пазней.