Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, піша БелТА.
Старшынёй Вілейскага райвыканкама стане Алег Бегунец, які раней быў першым намеснікам старшыні, начальнікам ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Старадарожскага райвыканкама.
Алег Бегунец у 1989 годзе скончыў Пасекскую сярэднюю школу, пасля – Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт, Інстытут кіравання агратэхнічным комплексам, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Пачынаў працаваць кіроўцам у калгасе. Пасля ў розныя гады быў аўтамеханікам, інжынерам.
Ад 1999 года – начальнік участка транспарта арганізацыі «Старадарожскі райаграпрамснаб», ад 2004 працаваў на старадарожскім Райаграсервісе: спачатку – інжынерам, пасля намеснікам дырэктара па механізацыі. Пасля быў дырэктарам СПК «Асвіца», інжынерам у санаторыі.
• Текст доступен на языке: Русский