Дзяржаўтаінспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош пракаментаваў здарэнне:
– Жыхар Вілейшчыны ехаў па пуцеправоду на МАЗе з паўпрычэпам па вуліцы Віленскай. Пад’язджаў да скрыжавання Віленская-Лібава-Роменская, накіроўваўся ў бок Смаргоні. Заўважыў маршрутны аўтобус, што ехаў з боку аўтавакзала.
Па словах Сяргея Бартоша, аўтобус паварочваў управа, туды ж, не прапусціўшы яго, стаў паварочваць і МАЗ. У выніку сутыкнуліся кабіна аўтобуса і задняя частка паўпрычэпа МАЗа.
Кіроўцу МАЗа працягнулі да адказнасці.
• Текст доступен на языке: Русский