Аварыя здарылася 15 студзеня ў 8.30 на 71 кіламетры дарогі «Мінск-Калачы-Мядзел».
24-гадовы жыхар Пастаў на Fiat Scudo рухаўся ў бок Мінска і наехаў на 54-гадовага жызара Вілейшчыны.

Пацярпелы рухаўся па краю дарогі насустрач руху, паслізнуўся і паваліўся на правую частку машыны. З закрытай чэрапна-мазгавой траўмай мужчыну шпіталізавалі. Ён быў без флікера.

• Текст доступен на языке: Русский