У вёсцы Лазавец супрацоўнікамі Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы і мясцовы ўчастковы знайшлі ў кустах самагонны апарат і 240 літраў брагі.
Міні-завод па вытворчасці алкагольнага сурагату размяшчаўся на прысядзібным участку 54-гадовага мясцовага жыхара . Мужчына працуе ў сферы лясной гаспадаркі.

Па словах старшага ўчастковага інспектара маёра міліцыі Сяргея Амінава, сваё дачыненне да знойдзенага апарата фінурант адмаўляў. Аднак пазней растлумачыў супрацоўнікам міліцыі, што самагон вырабляў для асабістых патрэб. Адходы вытворчасці выкарыстаў у якасці корму жывёлы.

240 літраў брагі захоўваліся ў металічных ёмістасцях, захутаных ў мешкавіну. Брагу канфіскавалі і знішчылі. Самагонны апарат таксама быў дэмантаваны і канфіскаваны праваахоўнікамі. Дарэчы, мужчына раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні. У дачыненні да «бізнэсмэна» складзены пратакол. Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС працягваюць на тэрыторыі раёна рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні міні-заводаў па выпуску спіртнога і аматараў незаконнага промыслу.

На месцы здарэння. Фота з сайта УУС Мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский