Здарэнне адбылося 14 лістапада мінулага года ў Маладзечне на Вялікім Гасцінцы.
Кіроўца на аўто «Мазда-Дэміа» каля шасці гадзін вечара ехала ў бок Смаргоні. Каля дома №13 яна наехала на 53-гадовага пешахода, што пераходзіў дарогу справа налева па ходу руху аўтамабіля.

У пацярпелага – цялесныя пашкоджанні.

Сведкаў і відавочцаў здарэння просяць звярнуцца ў ДАІ Маладзечнаскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вул. Т. Дудко, 1-18. Або па тэлефонах: 8 (0176) 74-53-40, 74-53-43 ці 102.

• Текст доступен на языке: Русский