Святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня выратавальніка, прайшло ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

У сваё прафесійнае свята з рук міністра Уладзіміра Вашчанкі ўзнагароды атрымалі лепшыя работнікі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Ёсць сярод іх прадстаўнікі рэгіёна. Лепшым маладым спецыялістам у групе “Дзяржаўны пажарны нагляд” прызнаная Наталля Сторта з Астравецкага раёна, у групе “Ліквідацыя надзвычайных сітуацый” – Віктар Плакса з пасёлка Нарач Мядзельскага раёна.

Уладзімір Вашчанка адзначыў падзячнымі лістамі бацькоў лепшых па прафесіі.

• Текст доступен на языке: Русский