На 35-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна 24-гадовы жыхар Гродзеншчыны на Рэно не ўлічыў неспрыяльныя ўмовы надвор’я і не знізіў хуткасць.
У выніку ён сутыкнуўся з аўтамабілем БМВ, які стаяў у паласе руху з уключанай светлавой сігналізацыяй.
Ад удару машына наехала на 22-гадовага жыхара Валожыншчыны, які ў гэты час быў перад сваёй машынай і папраўляў нумар.
Кіроўца БМВ атрымаў цялесныя пашкоджанні. Медыкі яму дапамаглі і адпусцілі дамоў.
• Текст доступен на языке: Русский