Хлопчыкаў нарадзілася 226, дзяўчынак -207. Ёсць і чатыры двойні.
Сярэдні ўзрост мамы – 28 год, таты – 30.
Самыя папулярныя імёны ў дзяўчынак: Сафія, Дар’я, Ксенія, Мілана.
Хлопчыкаў часцей называлі Ягор, Арцём, Цімафей, Данііл, Мацвей, Міхаіл.
Сярод рэдкіх імён дзяўчынак – Патрысія, Ніколь, Эліна, Жэнеўева, Адрыяна, хлопчыкаў – Даміан, Дзямід, Левані, Мірон, Платон, паведамляюць у Смаргонскім райвыканкаме.
Першы запіс аб нараджэнні ў 2019 годзе з’явіўся ў ЗАГСе другога студзеня. Запісалі дзяўчынку – Караліну Юдаву, што нарадзілася ў Смаргоні 24 снежня.

• Текст доступен на языке: Русский