58-гадовы маладзечанец ехаў на МАЗе-55-51 па вуліцы Віленскай у накірунку Вялікага Гасцінца.

Недалёка ад АЗС-72 “Лукойл” падчас пад’ёму на пуцеправод кіроўца наехаў на дарожны знак і бетонны парапет. У выніку МАЗ упаў на паласу сустрэчнага руху. Кіроўцу з траўмамі забралі ў рэанімацыю Маладзечанскай ЦРБ. Па словах Сяргей Бартоша, сёння мужчыну ўжо перавялі ў аддзяленне траўматалогіі.

На месцы здарэння. Фота забяспечанае Сяргеем Бартошам.

МАЗ належыць адной з арганізацый Маладзечна.

Па словах дзяржаўтаінспектара, на момант аварыі кіроўца меў прыкметы алкагольнага ап’янення.

ДАІ праводзіць праверку.

Вечарам на пуцеправодзе. Фота забяспечанае Сяргеем Бартошам.

• Текст доступен на языке: Русский