Два дубы на тэрыторыі Маладзечанскага раёна трапілі ў спіс «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях»,  паведамляюць на сайце pravo.by.
Помнікамі прыроды сталі «Векавы дуб Маладзечанскага лясгаса» і «Старадаўні дуб у вёсцы Шыкава», што ў Лебедзеўскім сельсавеце.

Ад 23 студзеня гэтыя дрэвы забараняецца знішчаць або шкодзіць ім, за выключэннем работ, накіраваных на паляпшэнне іх стану.

Паблізу дрэў нельга знішчаць надглебавае покрыва. Рух і стаянка механічных транспартных сродкаў таксама забароненыя, як і прымяненне хімічных сродкаў абароны раслін і барацьбы з пустазельнымі раслінамі, размяшчэнне адходаў, развядзенне вогнішчаў, узвядзенне будынкаў.

• Текст доступен на языке: Русский