Аварыя адбылася 18 студзеня на дарозе Астравец-Мінск. У Смаргонскім раёне, каля вёскі Солы, маршрутку развярнула на слізкай дарозе, і яна перакулілася на бок. Ад гэтага людзі пачалі валіцца адзін на аднаго.
Некалькі чалавек атрымалі траўмы і звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Людзі, пацярпелыя ў ДТЗ, абураныя тым, як з імі кантактавалі кіроўца і дыспетчар. ДАІ і “хуткую” мусілі выклікаць самі.

• Текст доступен на языке: Русский