Арыенціроўка пра гэта прыйшла ў Вілейскі РАУС.

14 верасня каля гадзіны дня ў лесе каля 166 кіламетра аўтадарогі М8  «Мяжа Расіі-Віцебск-Гомель-Мяжа Украіны» каля вёскі Шатравіна Аршанскага райна знайшлі косткі неўстаноўленай жанчыны.

Падчас экспертызы рэканструявалі твар і склалі ўмоўны партрэт пацярпелай. Устанавілі, што пры жыцці ўзрост жанчыны быў 25-45 год, рост 160-165. Даўнасць пахавання – 5-15 год.
На трупе – рэшткі чорнага бюстгалтара і чырвонага світэра.
Грамадзян, якім нешта вядома пра асобу знойдзенай жанчыны, просяць тэлефанаваць на нумары:
+375172290677, +37529-1518157 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский