Мядзельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што 27 студзеня заканчваецца сезон палявання на зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхара ляснога.
Забарона на здабычу зайца-беляка і зайца-русака будзе дзейнічаць ад 28 студзеня па чацвёртага кастрычніка ўключна, а на здабычу вавёркі, куніцы лясной, каменнай куніцы, норкі амерыканскай, андатры, тхара ляснога -ад 28 студзеня па першага лістапада ўключна.

За паляванне на гэтых звяроў у забаронены пагражае  адміністрацыйная альбо крымінальная адказнасць. Акрамя таго, парушальніку давядзецца пакрыць шкоду, прычыненую навакольнага асяроддзю і кошт незаконна здабытай прадукцыі.

Мядзельскай міжраённай інспекцыяй, сумесна з іншымі прыродаахоўнымі і праваахоўнымі органамі пастаянна праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні браканьерства.

Калі Вам стала вядома пра факты парушэння прыроднага заканадаўства, то тэлефануйце па тэлефоне 8-01797 – 50-7-40 ці на «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000, або на тэлефон 102. Усю атрыманую інфармацыю абавязкова правераць.

• Текст доступен на языке: Русский