На 24 і 25 студзеня абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.
«Увага! 24-25 студзеня на асобных участках дарог Беларусі захаваецца галалёдзіца», – гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

У ДАІ і МНС нагадваюць, што галалёдзіца ўяўляе небяспеку для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Пры руху ў галалёдзіцу на аўтамабілі варта адмовіцца ад лішніх перастраенняў, абгонаў,  мэтазгодна павялічыць звычайную дыстанцыю, знізіць хуткасць. Таксама варта пазбягаць раптоўных тармажэнняў.

Таксама нагадаем, што ў любым рэгіёне краіны аўтамабілісты могуць паведаміць важную інфармацыю або выказаць прэтэнзіі з нагоды дарожных умоў на той ці іншай аўтамагістралі, а таксама ў выпадку ўзнікнення крытычнай сітуацыі ў дарозе, патэлефанаваўшы на адзіны кароткі нумар 125. Гэта дазволіць дарожным службам больш аператыўна рэагаваць на сітуацыю для забеспячэння бяспечных умоў руху транспарту.

• Текст доступен на языке: Русский