Гэта вынікае з дэкрэта №2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае карэкціроўку дэкрэтаў ад 17 снежня 2002 года №28 і ад 18 кастрычніка 2007 года №4, што рэгулююць вытворчасць, абарот і спажыванне тытунёвых вырабаў. Адпаведны дакумент Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 студзеня.

Асноўная мэта дэкрэта – паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, прадухіленне негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя насельніцтва.

Дэкрэтам прадугледжана заканадаўчае ўрэгуляванне вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, а таксама ўстройстваў, якія выкарыстоўваюцца для награвання тытуню без яго гарэння або тлення – сістэм для спажывання тытуню.

Устанаўліваецца, што на такія сістэмы будуць распаўсюджвацца асобныя прававыя нормы, якія дзейнічаюць адносна вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвых вырабаў.

У прыватнасці, права на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з вытворчасцю і абаротам сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцей для іх, даецца толькі суб’ектам гаспадарання Беларусі. Уводзіцца забарона адкрытага выкладвання вадкасцяў для электронных сістэм курэння ў вітрынах і іншым гандлёвым абсталяванні. Прадугледжваюцца абмежаванні па месцах продажу, выкарыстання (спажывання) электронных сістэм курэння. Уводзяцца забароны на рэкламу, продаж непаўналетнім вадкасцяў для электронных сістэм курэння.

У дэкрэце таксама замацоўваецца пашырэнне пераліку месцаў, у якіх поўнасцю забараняецца курэнне. У прыватнасці, забарона на курэнне ўводзіцца адносна дапаможных памяшканняў жылых дамоў, ліфтаў, аўтамабіляў, якія перавозяць дзяцей да 14 гадоў, дзіцячых пляцовак, рабочых месцаў у памяшканнях, тэрыторый і памяшканняў спартыўна-аздараўленчых лагераў, устаноў адукацыі, падземных пераходаў, прыпыначных пунктаў і пасадачных пляцовак.

Для забеспячэння паэтапнага абмежавання даступнасці тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцей для іх дэкрэтам прадугледжваецца ўвядзенне забароны на выкарыстанне на шыльдах гандлёвых аб’ектаў слоў, тоесных ці падобных да назваў відаў тытунёвых вырабаў. З 1 студзеня 2020 года ўводзяцца патрабаванні да продажу ў магазінах, якія маюць гандлёвую плошчу больш за 1000 кв.м, тытунёвых вырабаў, сістэм для спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцей для іх толькі праз таварныя аддзелы. З 1 студзеня 2022 года ўводзіцца забарона на выкарыстанне для захоўвання і продажу тытунёвых вырабаў у магазінах і павільёнах абсталявання, якое размяшчаецца над кантрольна-касавымі вузламі.

БелТА

• Текст доступен на языке: Русский