Сотавай сувяззю мы карыстаемся не так даўно: 1520 гадоў. Аднак ужо шмат навуковых даследаванняў правялі на людзях і жывёлах. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ёсць рызыкі для здароўя людзей ад бесправадных прылад.
Безумоўна, катэгарычна адмаўляцца ад карыстання мабільных тэлефонаў не варта. Але выкананне наступных нескладаных рэкамендацый дазволіць засцерагчы свой арганізм ад негатыўнага ўплыву сотавага тэлефона.

• Набывайце мабільны тэлефон ці смартфон у афіцыйных дылераў з дакументамі, дзе пазначана, што тэлефон прайшоў сертыфікацыю ў Беларусі ці Расіі;

• аддавайце перавагу новым сучасным мадэлям (у іх меншая магутнасць выпраменьвання; • у дзяцей да двух гадоў не павінна быць кантакту з гаджэтамі;

• для трох- пяцігадовых дзяцей абмяжуйце карыстанне гаджэтам да адной гадзіны;

• для 6-18-гадовых – да дзвюх гадзін;

• не гаварыце па мабільным тэлефоне больш за тры хвіліны бесперапынна і больш за 30 хвілін на дзень;

• перапынак паміж званкамі павінны складаць не менш за 15 хвілін;

• карыстайцеся правадной гарнітурай, гучнай сувяззю;

• насіце мабільны тэлефон у сумцы, кішэні вопраткі ці ў руцэ. Не варта мужчынам на сіць мабільнік на поясе, а жанчынам на грудзях;

• не карыстайцеся тэлефонам у транспарце;

• выключайце тэлефон там, дзе яго выкарыстанне забароненае;

• не кладзіце тэлефон пад падушку, калі кладзяцеся спаць, лепш пакіньце яго ў іншым пакоі;

• не размаўляйце па тэлефоне за рулём;

• не падносьце тэлефон да галавы адразу ж пасля націску кнопкі пачатку набору нумара. У гэты момант электрамагнітнае выпрамяненне ў некалькі разоў большае, чым падчас гутаркі;

• не трымайце трубку ўвесь час каля аднаго вуха;

• падчас гутаркі трымайце апарат трыма пальцамі і абавязкова
за ніжнюю частку;

• для гутаркі абірайце месцы з найлепшым сігналам. Адмоўцеся ад гутарак у метро, аўтамабілях, электрычках, ліфтах і іншай зачыненай прасторы, а ва ўмовах няўстойлівага прыёму зусім устрымаецеся ад перамоў;

• не варта карыстацца тэлефонамі цяжарным жанчынам, людзям з неўралгічнымі хваробамі, тым, хто мае праблемы з памяццю і сном;

• чысціце тэлефон раз на тыдзень з выкарыстаннем мяккага сродку для дэзінфекцыі.

• Текст доступен на языке: Русский