Астраўчанка Марыя Парамонава выйграла ўсе тры віды спаборніцкай праграмы на адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, які прайшоў у Гродне.
У мінулым годзе «трук з капелюшом» на аналагічным турніры ледзь не атрымаўся ў Вадзіма Матвійчука, які выйграў у трох бегавых дысцыплінах дзве ўзнагароды. Цяперашняе выступленне Марыі аказалася яшчэ лепшым. У скачках у даўжыню наша спартсменка “ўзяла” 435 сантыметраў, 60 метраў прабегла за 8,5 секунды, а 200-метровы авал лёгкаатлетычнага абласнога манежа «Нёман» абагнула за 30,6 секунды.

У выніку Марыя Парамонава заваявала тры залатыя медалі.

• Текст доступен на языке: Русский