Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі запрашае на навучальны курс, дзе можна даведацца, як развіваць мясцовыя супольнасці, уключаючы ўсіх.
Удзельнічаць могуць людзі любога ўзросту і з рознымі захапленнямі. Запрашаюць удзельнікаў з розных гарадоў і мястэчак Беларусі. Галоўнае, каб удзельнікі імкнуліся зрабіць месцы, у якіх жывуць, больш камфортнымі, утульнымі, даступнымі і прывабнымі.
Праводзіць заняткі будуць у Мінску.
Расклад трэнінгаў
2-3 лютага – Як прыдумаць крэатыўную ідэю для сваёй супольнасці.
23-24 лютага – Як з ідэі стварыць ініцыятыву і вырашыць праблему праз актыўны ўдзел супольнасці, уключаючы ўсіх.
6-7 красавіка – Як стварыць сваю ініцыятыву больш заўважнай: адвакатаванне і праца з медыя.
Каб далучыцца да ўдзелу ў навучальным курсе, патрэбна падаць заяўку на адбор. Заяўку запаўняюць па спасылцы.
Заяўкі прымаюць за 30 студзеня ўключна.
• Текст доступен на языке: Русский