Ад пачатку жніўня і да сярэдзіны кастрычніка кіроўцам трэба быць вельмі ўважлівымі, бо ў аленяў і ласёў пачынаецца перыяд гону (размнажэння), актывізуецца іх перасоўванне з адной часткі папуляцыі ў другую.

Адно з правілаў аб’езду жывёл, якія раптоўна з’явіліся на дарозе, – паспрабаваць аб’ехаць ззаду. Інстынкт і страх гоняць жывёлу наперад. Таму, убачыўшы лася, казулю, аленя, па магчымасці максімальна трэба знізіць хуткасць і адсочваць траекторыю руху дзікай жывёлы. Аўтамабіль накіроўваць у супрацьпастаўлены бок ад кірунку руху бягуна, калі гэта дазваляе дарожная абстаноўка і няма сустрэчных або спадарожных аўтамабіляў, у якія вы можаце ўрэзацца.

Страхавая кампенсацыя за механічныя пашкоджанні, атрыманыя аўтамабілем у выніку сутыкнення з жывёлай, можа быць выплачаная толькі ў выпадку, калі транспартны сродак застрахаваны па КАСКО.

Пры наяўнасці дарожнага знака 1.25 «Дзікія жывёлы» трэба знізіць хуткасць руху і максімальна павысіць пільнасць.

• Текст доступен на языке: Русский