Трагедыя здарылся ўдзень 26 студзеня на вуліцы Стаханаўскай.
Выратавальнікам патэлефанавалі мясцовыя жыхары.

Калі спецыялісты прыехалі на месца, з аднаго акна драўлянага дома вырываўся агонь. Дзверы былі зачыненыя знутры.

– Прыйшлося выбіць дзверы. І група выратавальнікаў трапіла ў дом, – распавёў карэспандэнту інжынер групы нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Аляксандр Казакевіч.

Каля печкі выратавальнікі знайшлі аднаго беспрытомнага мужчыну, за печкай – другога. Медыкі засведчылі смерць. Судмедэксперт па знешнасці загінулых вызначыў, што мужчыны атруціліся чадам.

Загінулыя – два браты 56 і 57 гадоў. Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Згарэла канапа, частка падлогі і сцяны ў адным з пакояў. У іншых пакоях закураныя маёмасць і сцены.

Матэрыялы для праверкі перадалі ў Вілейскі РАСК.

 

• Текст доступен на языке: Русский