29 студзеня  ў Асіповічах ад 10.00 да 11.00 для інфармавання людзей наконт сацыяльнага абслугоўвання будзе працаваць інфармацыйная мабільная брыгада Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама.

Жыхары Асіповіцкага сельсавета змогуць атрымаць кансультацыю па афармленні пасведчання шматдзетнай сям’і, сямейнага капіталу, сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў, гуманітарнай дапамогі, матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, па забеспячэнню  тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, атрымаць індывідуальную ці сямейную кансультацыю псіхолага.

Тэлефоны для даведак 2-18-33, 2-26-28.

• Текст доступен на языке: Русский