Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на першага студзеня 2019 году колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 475 600 чалавек.
Гэта на 16 200 чалавек меней, чым год таму, на 66,8 тысячы менш, чым у 2008 годзе, і на 617 400 чалавек меней, чым у 1998-м. На піку ў 1994 годзе колькасць насельніцтва Беларусі сягала 10 243 500 чалавек.

Скарачэнне насельніцтва назіралася амаль паўсюдна ў Беларусі ў 2018 годзе: у 107 са 118 раёнаў. Больш людзей стала толькі ў Мінскім, Смалявіцкім, Дзяржынскім, Уздзенскім і Лагойскім раёнах Мінскай вобласці; Гомельскім, Мазырскім і Веткаўскім раёнах Гомельскай вобласці; Астравецкім раёне Гарадзенскай, Магілёўскім і Берасцейскім раёнах.

Насельніцтва Мінску абнавіла рэкорд: на 1 студзеня 2019 году ў сталіцы Беларусі налічылі 1 992 800 чалавек, што на 400 больш, чым было год таму. За 10 гадоў насельніцтва Мінску павялічылася на 198,1 тысячы, за 20 — на 317,3 тысячы. Колькасць насельніцтва таксама павялічылася ў Берасці, Віцебску, Гомелі, Горадні і Магілёве.

• Текст доступен на языке: Русский