На фестывалі “Паўночныя сабакі”, які прайшоў у вёсцы Акцябр Лагойскага раёна, сабраліся ўдзельнікі з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі і Украіны. Акрамя гонак на сабаках, у праграме фестывалю былі лыжныя гонкі, хакей, зімовае арыентаванне і іншыя спосабы актыўнага адпачынку.
Для дзяцей арганізавалі асобную зону забаў. Кожны госць фестывалю мог сфатаграфавацца з сабакамі, якія ўдзельнічалі ў заездах.

• Текст доступен на языке: Русский