Праект пасадзейнічае стварэнню новых працоўных месцаў і спрыяльных умоў для пашырэння занятасці ў турыстычнай сферы ў рэгіёнах краіны. Дзеля гэтага будуць развіваць новыя і павышаць канкурэнтаздольнасць існуючых турыстычных прадуктаў і паслуг на пілотных аб’ектах у чатырох раёнах – Мёрскім, Браслаўскім, Гродзенскім і Мядзельскім. Мерапрыемствы праекта уключаюць павышэнне кваліфікацыі прадстаўнікоў сектара турызму, правядзенне экспертнай ацэнкі турыстычнага патэнцыялу пілотных раёнаў, інфармацыйных і PR-кампаній па прасоўванні тураб’ектаў і паслуг на ўнутраным і міжнародным рынках.

Бюджэт праекта складае 500 тысяч долараў. Яны прадстаўлены ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Польшчы “Польская дапамога”.  Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі лічыць, што з боку яго суайчыннікаў расце цікавасць да Беларусі, усё больш людзей знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі і культурай краіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.

 

• Текст доступен на языке: Русский