Ёнас Мар’янавіч нарадзіўся ў 1989 годзе ў Літве, потым сям’я пераехала на Астравеччыну.

Пасля заканчэння Гудагайскай сярэдняй школы ён паступіў у Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт на медыка-прафілактычны факультэт. Інтэрнатуру праходзіў у Астравецкім раёне, тут жа – у раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі – пачынаў працоўную дзейнасць на пасадзе ўрача-гігіеніста.

Загадваў аддзяленнем гігіены працы Мазырскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, працаваў галоўным санітарным урачом Кармянскага раёна Гомельскай вобласці.
9 студзеня Ёнас Мар’янавіч прызначаны галоўным санітарным урачом Астравецкага райЦГЭ.
Жанаты, выхоўвае двухгадовую дачку Ліяну.

• Текст доступен на языке: Русский