Пацяплее ўжо ў аўторак.

29 студзеня чакаецца пахмурнае надвор’е. На значнай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, днём па поўдні з дажджом). Месцамі туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу ад -2°С па паўднёвым захадзе да -11°С па паўночным усходзе краіны, максімальная – у сярэдзіне дня -3.. + 3°С.

У сераду ў многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. На дарогах галалёдзіца. Ноччу 0..- 6°С, максімальная -днем -3.. + 3°С.

31 студзеня ўплыў атмасфернага фронту распаўсюдзіцца на большую частку краіны. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Ноччу ад -6°С па паўночным захадзе да + 1°С па паўднёвым усходзе, максімальная – днём -3.. + 3°С, піша pogoda.by.